ЖАБА

Бясхвостае земнаводнае. У Бярозаўскім раёне існуюць 4 віды: азёрная, сажалкавая, вастрамордая, травяная. Водныя жабы пераважна зялёныя, наземныя – бурыя. Скура ў жабаў гладкая, на верхняй сківіцы ёсць зубы. Лічынкі жабаў 
– апалонікі, прыстасаваныя да жыцця ў вадзе. У іх ёсць жабры і хвост. Пасля хвост і жабры адміраюць, з’яўляюцца ногі. Жабы бачаць толькі прадметы, якія рухаюцца. Жабы жывуць каля 10 гадоў, у няволі - да 18 гадоў. Калі чалавек нешта шкадуе сабе ці іншаму, пра яго кажуць “жаба душыць”.

Жабянятка

Не прыдумаць жабянятку
Больш ніякага занятку –
Толькі з купіны скакаць,
Толькі конікаў пужаць.
І сказаў зялёны конік:
- Вунь прыйшлі на поплаў коні.
Не магло б ты, жабянятка,
Напалохаць жарабятка?
- Не баіцца жарабятка, -
Адказала жабянятка. –
Хай траву яно скубе.
Напужаю зноў цябе.

 Алесь Каско

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website