ЁРШ, АЛЬБО ДЖГІР

Прэснаводная рыба з калючымі плаўнікамі. Ёрш жыве чародкамі на значных глыбінях у мясцінах з пясчаным і заглееным дном. Даўжыня яршоў 10 - 15 см, маса да 20 – 50 г (зрэдку да 200 г). Кормяцца беспазваночнымі, ікрой і маляўкамі рыб. Жывуць пераважна 1 – 3 гады, часам да 11 гадоў. Зацятых і задзірлівых людзей называюць яршыстымі.

Нашто яршу грабенчык?

Раз уюн павучаў ярша:
- Кінь ты грэбень, каб ён не мяшаў!
Хіба змалку не надакучыў,
Гэткі востры, нязграбны, калючы?
- Ды які ж ён нязграбны, мой грэбень? – Ёрш здзівіўся.
– Ды ён мне патрэбен.
З ім я - смелы,
Не дзеля красы
Ім расчэсваю сому вусы!

Мікола Чарняўскі

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website