АКУНЬ
Азёрна-рачная рыба. Цела ў яе зеленавата-жоўтага колеру, а па баках – 5-9 папярочных пасак. Бывае даўжынёй да 55 см і вагой да 3 кг. Масімальная працягласць жыцця акуня – 23 гады. Малыя акуні жывуць у затоках, буйныя – на глыбіні. Трымаюцца чародамі. Акуні трапляюцца амаль ва ўсіх вадаёмах. Дарослыя акуні – драпежнікі. Калі чалавек дрэмле альбо спіць седзячы, пра яго кажуць “акунёў вудзіць”.

Акунькі

Акунькі не сумавалі,
Вельмі моцна сябравалі,
Танцаваць маглі з падскокам
І даваць нырца глыбока.
Дружна,
Весела гулялі
Ды на човен пазіралі.
І ўцякалі надта хутка
Ад дзядулі з вудай гнуткай.

Пятро Сушко

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website