КАРП

Рыбакі называюць  гэтую рыбу вадзяной лісіцай. Гэта звязана з хітрасцю, якую  рыба праяўляе, калі яе хочуць злавіць. Карп можа вырастаць да 60-70 см даўжынёй і вагой болей 10 кг. Жыве да 30 гадоў. Харчуецца лічынкамі камароў, чарвямі, водарасцямі. На зіму залягае ў спячку. У цёплую зіму карпы не спяць, а прадаўжаюць паляваць. Сярод мноства мужчынскіх імёнаў ёсць імя Карп. У многіх еўрапейскіх краінах стравы з карпа лічацца традыцыйным калядным пачастункам.

Карп кальчугу апрануў


Карп кальчугу апрануў,
 Карп у возера нырнуў.
 І кальчуга залатая
 Карпа вельмі выручае.

Міхась Пазнякоў

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website