КАРАСЬ

Прэснаводная рыба. Існуе 2 віды: карась звычайны, альбо залаты, і карась срэбны, які бывае двух падвідаў. Залаты карась можа дасягаць даўжыні цела больш за 50 см і масы да 5 кг, срэбны карась – даўжыні 40 см і масы да 3 кг. Калі зіма вельмі халодная, карасі ўпадаюць у спячку і пры гэтым вытрымліваюць прамярзанне вадаёма да дна. Жывуць карасі да 10-15 гадоў.

Жыў у сажалцы карась


Жыў у сажалцы карась,
Што любіў зарыцца ў гразь.
І за гэта карася
Усе празвалі: парася.
Як зарыўся ён пад корч –
Дзень зрабіўся быццам ноч.
Думаў: “Гэта чарвячок”,
А схапіў у рот кручок.
Так злавілі карася.
І гісторыя ўся.

Уладзімір Мазго

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website