ВУЖ
Неядавітая бясшкодная змяя. Жыве пераважна ў вільготных месцах, на балотах, каля рэк і вадаёмаў, селіцца таксама каля жытла чалавека. На Бярозаўшчыне трапляецца паўсюль. Даўжыня да 1,2 м. Па баках галавы 2 вялікія светлыя плямы. Вужы хутка поўзаюць, лазяць па дрэвах, добра плаваюць, пад вадой могуць знаходзіцца больш за паўгадзіны. Вуж актыўны ўдзень, уначы хаваецца. Корміцца жывымі жабамі, мышамі. Перыядычна ліняе. Жывуць вужы да 20 гадоў. “Выкручваецца вужом” - так кажуць пра таго, хто падманам, хітрасцю намагаецца выйсці з цяжкага становішча.

Вуж

Вуж паўзе сабе дарожкай,
Не кране ніводнай ножкай.
Ён пакратаў бы, каб мог,
Але вуж не мае ног.

Максім Лужанін

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website