Насельнікі рэк і вадаёмаў Бярозаўшчыны
Бярозаўшчына славіцца сваімі воднымі рэсурсамі.
Вада – неацэннае багацце нашай планеты. На тэрыторыі Бярозаўскага раёна працякаюць рэкі Крэчат, Драгабужка, Ясельда з прытокамі Вінец і Жыгулянка. Буйныя вадаёмы – азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. Далёка за межамі Беларусі вядома балота Спораўскае. У Бярозаўскім раёне шмат водных каналаў, сажалак.

Даведайцеся пра насельнікаў рэк і вадаёмаў Бярозаўшчыны!

Разглядзіце ілюстрацыі рыб, малюскаў і земнаводных, што насяляюць падводны свет Бярозаўскага раёна, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Чытайце вясёлыя вершы лепшых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў аб кожным прадстаўленым персанажы!

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website