ЖАМЧУЖНІЦА ЗВЫЧАЙНАЯ

Прэснаводны малюск, які валодае здольнасцю ўтвараць жэмчуг. Жамчужніца занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Можа жыць толькі ў чыстых вадаёмах. Даўжыня яе ракавіны да 16 см. Жыве да 100 гадоў. Калі ў прачыненыя створкі пападзе пясчынка, вакол яе пачынаюць збірацца вапнавыя крышталі, якія становяцца прыгожымі жамчужынамі. Каб утварылася жамчужына, неабходна да 30 гадоў.

Жамчужніца


Жыве малюск, якому шмат пашаны.
Адвеку ў продкаў быў ён у цане.
Ды нездарма жамчужніцай названы
Насельнік рэк, хоць поўзае па дне.
Бывае, што патрапіць выпадкова
Пясчынка паміж ракавін унутр,
І вось ужо, як фарбай каляровай,
Абцягвае пясчынку перламутр.
Наўсцяж малюнак зменіцца прыродны,
Пакуль расце з гарошыну яна.
На тысячу малюскаў прэснаводных
Каштоўная жамчужніца адна.
Малюскаў тых амаль зусім не стала,
І жэмчуг нам даўно не ў галаве.
Дзе чыстая вада і шкоды мала,
Жамчужніца да ста гадоў жыве.

Віктар Гардзей

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website