СОМ

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яго даўжыня дасягае 5 м. Важыць да 300 кг. Цела ў гэтай рыбы без лускі. Спіна чорная. Бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Рот у сома шырокі. Ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй – 2 пары кароткіх. Сом актыўны ўначы. Удзень вылежваецца пад карчамі, на ямінах. Сом есць дробную рыбу, жаб, малюскаў, ракаў. Узімку самы не харчуюцца і амаль неактыўныя. Жывуць да 35 гадоў.

Сом спіць


На зімовую пару
Сом зашыўся ў нару,
Бо пакуль на рэчцы лёд,
Не да гуляў і прыгод.
Сом у Ясельдзе на дне
Спіць і марыць аб вясне.

 Леанід Пранчак

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website