ЧАРАПАХА БАЛОТНАЯ

Жывёліна з касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што разам з хвастом і галавою могуць уцягвацца ў панцыр. У Беларусі існуе 1 від чарапах – еўрапейская балотная чарапаха, занесеная ў Чырвоную кнігу. Даўжыня панцыра да 22 см, вышыня – 6-8 см, маса цела 400 - 600 г. Хвост крыху меншы за палову даўжыні панцыра. У вадзе чарапаха палюе на насякомых і іх лічынак, ракаў, жаб. Зіму чарапаха праводзіць у спячцы на дне вадаёма. Вясной адкладвае яйкі ў спецыяльныя ямкі, якія ж сама і выкопвае. Чарапахай называюць вельмі маруднага чалавека.

Чарапашына хатка


-           Небарака чарапаха,
Што стаілася пад дахам?
Нейкі домік твой нягеглы,
Не з камення і не з цэглы.
Ані белы, ні ружовы,
Ды, здаецца, і не новы.
Кідай гэтую хаціну!
-         Родны домік я не кіну!
Хай са мной вандруе хатка,
Як турысцкая палатка!

Павел Марціновіч

Спампаваць размалёўку
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website